Азаранка — у чвэрцьфінале турніру ў Акапулька

Азаранка — у чвэрцьфінале турніру ў Акапулька

Вікторыя Азаранка — у чвэрцьфінале турніру ў мексіканскім Акапулька. У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка ўпэўнена абыграла менш рэйтынгавую Таццяну Марыя з Германіі — 6:2, 6:1. Наступная саперніца Вікторыі — Сафія Кенін з ЗША, 35-я ракетка свету. Азаранка на сённяшні дзень займае ў рэйтынгу WTA 50-е месца.

У 1/16 фіналу беларуска таксама ўпэўнена абыграла 25-ю ракетку свету, амерыканку Даніэль Колінз — 6:1, 6:2.

Вікторыя Азаранка ўдзельнічае і ў парным разрадзе турніру. Разам з Сайсай Чжэн з Кітая яна ў чвэрцьфінале перамагла брытанска-нямецкі дуэт Ёхана Контэ / Лаура Зігемунд — 3:6, 6:3, 10:6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі