Вы тут

Азаранка перамагла ў стартавым паядынку тэніснага турніру ў Мадрыдзе

WTA

Вікторыя Азаранка (50 WTA) у стартавым паядынку тэніснага турніру ў Мадрыдзе перамагла расіянку Дар’ю Касаткіну (21) — 7:5, 6:4 і такім чынам прайшла ў 1/16 фіналу.

Раней з першага раунда гэтага турніру выбыла Арына Сабаленка, якая саступіла расіянцы Святлане Кузняцовай.

Аляксандра Сасновіч (34) згуляе з эстонкай Анэт Кантавейт (15).

У 1/16 фіналу парнага разраду згуляюць беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма — іх саперніцамі стане славенска-сербскі тандэм Андрэя Клепач і Аляксандра Круніч.

Вікторыя Азаранка ў пары аўстралійкай Эшлі Барці ў першым раундзе выступіць супраць кітаянкі Чжаасюань Ян і полькі Алісіі Расольскай.

Арына Сабаленка будзе гуляць з Элізе Мертэнс — яны пачнуць выступ адразу з 1/8 фіналу.