Азаранка і Сасновіч захавалі свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA

Азаранка і Сасновіч захавалі свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA

Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч захавалі свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA. Яго абноўлены варыянт з'явіўся ў панядзелак, 25 красавіка. Азаранка — 5-я, Сасновіч — 99-я. А вось беларуска Вольга Гаварцова, якая праводзіць не лепшы сезон, пакінула першую сотню. На мінулым тыдні яна была 98-й, цяпер — 101-я.

Арына Сабаленка апусцілася з 260-га на 263-е месца, Ірына Шымановіч паднялася з 554-на на 504-е месца. Днямі Шымановіч выйграла турнір у Антальі.

У рэйтынгу па-ранейшаму ўпэўнена лідзіруе амерыканка Серэна Уільямс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі