Беларуска Ірына Шымановіч выйграла тэнісны турнір у Антальі

Беларуска Ірына Шымановіч выйграла тэнісны турнір у Антальі

Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч (№ 554 у рэйтынгу WTA) выйграла турнір Wilson Cup у Антальі з прызавым фондам 10 тысяч долараў. У вырашальным паядынку яна разграміла немку Дану Крэмер (№ 861) — 6:0, 6:1.

Роўна тыдзень таму беларуская спартсменка, якой сёлета спаўняецца 19 гадоў, выйграла аналагічны турнір, у фінале якога таксама ўпэўнена перамагла амерыканку Ціну Тэрані (№ 1047 WTA) — 6:3, 6:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі