Азаранка і Гаварцова захавалі свае месцы ў рэйтынгу WTA
![Азаранка і Гаварцова захавалі свае месцы ў рэйтынгу WTA](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1042835941ria715.jpg.webp?itok=plNWAHBX)
У панядзелак, 9 лістапада, быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. У першай пяцёрцы зменаў не адбылося, лідыруюць амерыканка Серэна Уільямс, румынка Сімона Халеп, іспанка Гарбінье Мугуруса, расіянка Марыя Шарапава, полька Агнешка Радваньска. На 7-е месца з 11-га паднялася Венус Уільямс. Беларуска Вікторыя Азаранка захавала за сабой 22-е месца, Вольга Гаварцова па-ранейшаму 69-я, Аляксандра Сасновіч паднялася з 104-га на 103-е месца.
У рэйтынгу АТП упэўнена лідыруе серб Новак Джокавіч, на другое месца падняўся брытанец Эндзі Марэй, трэці — швейцарац Роджар Федэрэр. Беларус Уладзімір Ігнацік займае 210-е месца.
Фота: ria.ru