Азаранка будзе ўсім сэрцам падтрымліваць Беларусь у фінале Кубка Федэрацыі

Азаранка будзе ўсім сэрцам падтрымліваць Беларусь у фінале Кубка Федэрацыі

Тэнісістка Вікторыя Азаранка абяцае ўсім сэрцам падтрымліваць зборную Беларусі ў фінале Кубка федэрацыі супраць каманды ЗША. Пра гэта спартоўка напісала ў сваім акаўнце ў Твітары. 

Як паведамлялася раней, Азаранка не зможа дапамагчы нашай камандзе ў гульні, бо судзіцца наконт апекі над сынам.

"Як вы, магчыма, ужо ведаеце, я не змагу стаць часткай фіналу Кубка федэрацыі сёлета. Вельмі хвалюе, што ў мяне няма шанцаў згуляць і дапамагчы Беларусі ў фінале. На жаль, бягучая сітуацыя ўтрымлівае мяне ў Каліфорніі. Але, хоць я і не буду ў Мінску падчас фіналу, маё сэрца заўсёды з маёй краінай і камандай, і я буду падтрымліваць яе здалёк.

Гэта быў цяжкі год, але я з нецярпеннем чакаю 2018 год, каб зноў згуляць перад заўзятарамі", — напісала Азаранка.

Фінальны матч тэніснага Кубка федэрацыі Беларусь — ЗША адбудзецца ў Мінску 11-12 лістапада на "Чыжоўка-Арэне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі