Азаранка адмовілася выступаць за Беларусь у Кубку федэрацыі

Матчы 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка федэрацыі пройдуць у Будапешце з 4 да 9 лютага. У групе D зборная Беларусі выступіць разам з камандамі Балгарыі, Партугаліі і Турцыі. Меркавалася, што беларускі будуць у наступным складзе: Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова, Ілона Крэмень, Аляксандра Сасновіч.



Нядаўна Азаранка заявіла, што не давала згоды на ўдзел у Кубку федэрацыі і здзівілася інфармацыі, што яна, нібыта, пагадзілася. Цяпер жа, у Мельбурне Таццяна Пучак атрымала ад Вікторыі Азаранкі афіцыйную адмову ад удзелу ў турніры.



Пра тое, хто заменіць Вікторыю Азаранку ў складзе беларускай зборнай, стане вядома ў пачатку лютага, інфармуе "Прессбол".
 

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі