Аварыя на ЦЭЦ-4 пакінула без электрычнасці частку Мінска і Мінскай вобласці
У выніку аварыі на ЦЭЦ-4 без электрычнасці засталіся некалькі раёнаў Мінска і Мінскай вобласці. У прыватнасці, без святла засталіся такія раёны, як Каменная Горка, Сухарава, Кунцаўшчына. Таксама ёсць звесткі, што без святла застаўся Дзяржынск.
У "Мінскэнерга" аварыйную сітуацыю тлумачаць раптоўным адключэннем абсталявання. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар "Мінскэнерга" Міхаіл Юдзін.
Юдзін: "Рэч у тым, што на ЦЭЦ-4 мела месца адключэнне абсталявання. Прычыны ў гэты момант высвятляюцца. І больш пакуль ніякай інфармацыі няма".
Адключэнне адбылося ў 10.49. Пазней стала вядома, што разарваўся трансфарматар сістэмы напружання. У частцы раёнаў адключылася падача вады, бо спыніліся помпы.
У "Мінскэнерга" абяцаюць аднавіць падачу электрычнасці бліжэйшым часам.
На ТЭЦ-4 была направлена техника МЧС, однако по прибытии ничего не обнаружено. Если будет дополнительная информация - сообщу.
— 112.by МЧС Беларуси (@112by) September 6, 2017
По причине аварии на ТЭЦ-4 возможны перебои с подачей водоснабжения, так как произошла остановка насосов на ЦТП и ПНС.
— 115 Минск (@115bel) September 6, 2017
На ТЭЦ-4 произошел разрыв трансформатора напряжения системы шин на ОРУ 110кВ без последующего горения.Прич. уст. Подробности позже pic.twitter.com/upBSsKvpEy
— 112.by МЧС Минска (@112by_minsk) September 6, 2017