Вы тут

Аўтаўгоншчык забыў у чужой машыне барсетку з дакументамі

pixabay.com

Няўдалага ўгоншчыка машын выявілі светлагорскія міліцыянты, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

У ноч з 6 па 7 чэрвеня 20-гадовы жыхар Светлагорска адпачываў у вёсцы Хутар з сябрамі. Хлопцы схадзілі ў лазню і выпілі, пасля чаго светлагорац сабраўся дадому. Ідучы па вёсцы ён пабачыў каля аднаго з дамоў "Фальксваген-Гольф" 1987 года выпуску. Каб не ісці пешшу да горада, ён вырашыў паехаць на чужым аўто.

Маладчы чалавек ускрыў дзверы, разабраў замак запальвання і паспрабаваў завесці машыну. Калі ў яго нічога не атрымалася, то ляпнуў дзвярыма і пайшоў дадому.

Зранку гаспадыня аўтамабіля пабачыла пашкоджаныя дзверы і вырваныя драты ў замку запальвання. Яна звярнулася ў міліцыю. Таксама жанчына знайшла ў машыне барсетку з дакументамі: пашпартам, вайскоўцам білетам і банкаўскімі карткамі, якія належалі аднаму і таму ж мужчыну. Знайсці яго міліцыянтам было не складана. 

Дарэчы, гэта была ўжо трэцяя спроба ўгону, якую рабіў малады светлагорац. Два папярэднія разы ён таксама не здолеў давесці справу да канца.