Аўтамабіль пасла Беларусі ў Расіі трапіў у аварыю, загінулі дзве жанчыны

Аварыя з удзелам машыны пасла Беларусі ў Расіі адбылася раніцай 19 лістапада каля населенага пункта Якаўлева Ярцаўскага раёна Смаленскай вобласці на трасе М1. Mercedes з дыпламатычнымі нумарамі сутыкнуўся з аўтамабілем ВАЗ-2104. У выніку дарожна-транспартнага здарэння загінулі дзве жанчыны (75 і 77 гадоў), пасажыркі аўтамабіля Lada, які ад удару разарвала на часткі. Прычына аварыі высвятляецца, паведамляе партал tut.by.

Як аказалася, у Mercedes знаходзіўся пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка. Дыпламат і яго кіроўца не пацярпелі. Петрышэнка адразу паехаў на працу, а кіроўца застаўся даваць тлумачэнні паліцыі.

Фота — МНС Расіі і з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі