Вы тут

Аўтамабіль Бабарыкі выстаўляюць на аўкцыён

Аўтамабіль Віктара Бабарыкі прадаюць праз аўкцыён / e-auction.by

На аўкцыён выстаўляюць маёмасць Віктара Бабарыкі. Напрыклад, ягоны Ford Fiesta 2015 года можна набыць за 17 тысяч рублёў.

У абвестцы гаворыцца, што камплектнасць і працаздольнасць аўтамабіля не правяралася.

Былы кіраўнік "Белгазпрамбанка" ў 2020-м абвясціў, што будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта. Яго затрымалі, калі ён ехаў у ЦВК здаваць сабраныя подпісы за сваё вылучэнне. На судзе Бабарыку прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў буйным памеры і адмыванні грошай.

Акрамя 14 гадоў турмы Бабарыку прысудзілі штраф у 145 тысяч рублёў. З яго таксама вырашылі спаганяць суму больш як у 46 мільёнаў рублёў у кошт пагашэння "прычыненай шкоды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.