Аўстрыйскі акцыянер аспрэчвае прызначэнне Ладуцькі дырэктарам "Мотавела"

Аўстрыйскі акцыянер аспрэчвае прызначэнне Ладуцькі дырэктарам "Мотавела"

У Эканамічным судзе Мінска пачаўся незвычайны працэс: прызначэнне экс-мэра Мінска на пасаду дырэктара "Мотавела" хочуць прызнаць несапраўдным. З такім пазовам у суд звярнулася аўстрыйская кампанія ATEC Investment, якая з'яўляецца асноўным акцыянерам ААТ "Мотавела", піша tut.by. Першае судовае пасяджэнне адбылося 26 студзеня.

ATEC Investment валодае прыкладна 80% акцыяў прадпрыемства. Аўстрыйская кампанія хоча прызнаць несапраўднымі ўсе рашэнні назіральнай рады "Мотавела" ад 5 чэрвеня 2015 года. У іх ліку і прызначэнне Мікалая Ладуцькі, былога кіраўніка Мінгарвыканкама. Аўстрыйцы заяўляюць, што агульны сход акцыянераў "Мотавела" не прымаў рашэння пра фармаванне назіральнай рады, якая зацвердзiла новае кіраўніцтва.

Як паведамлялася раней, былы ўладальнік "Мотавела" Аляксандр Мураўёў быў затрыманы 1 чэрвеня 2015 года на фоне цяжкасцяў прадпрыемства. Яго звінавацілі ў махлярстве, крадзяжы і ўхіленні ад падаткаў і аддалі пад суд.

Паведамляецца, што Мінгарвыканкам змог стаць акцыянерам "Мотавела" і прызначыць сваіх прадстаўнікоў у назіральную раду дзякуючы Казіміру Марозу, які тады быў дырэктарам прадпрыемства. Ён прадаў Мінгарвыканкаму адну са сваіх акцый.

Цяпер Мароза судзяць разам з Мураўёвым, але ён працягвае працаваць на "Мотавела". экс-дырэктара вінавацяць у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі