Аўстраліец планаваў тэракт пры дапамозе кенгуру

Аўстраліец планаваў тэракт пры дапамозе кенгуру

Наладаваць сумку кенгуру выбухоўкай, намаляваць на ёй сімволіку "Ісламскай дзяржавы" і нацкаваць яе на паліцыю — такія планы меў 19-гадовы Сяўдзет Рамадан Бесім. Пра тэрарыстычныя намеры аўстралійца паведаміў бок абвінавачвання падчас слуханняў у судзе Мельбурне.

Суд над юнаком пачаўся ў чацвер, інфармуе BBC. Сярод іншага, яго вінавацяць у планах збіць аўтамабілем паліцыянта, а потым абезгаловіць яго. Улады заяўляюць, што хлопец наведваў тэрарыстычныя сайты ў інтэрнэце, а таксама абмяркоўваў планы тэракту. "Я хацеў бы забіць некалькіх паліцыянтаў", — цытуе паліцыя словы, якія прыпісваюць Бесіму.

Тэракт з выкарыстаннем кенгуру мусіў адбыцца 25 красавіка — у гэты дзень Аўстралія і Новая Зеландыя ўшаноўваюць памяць сваіх жаўнераў, палеглых на фронце.

Бесім адмаўляе выстаўленыя яму абвінавачванні ў тэрарызме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі