Вы тут

Аўкцыён работ мастакоў у дапамогу пацярпелым на пратэстах пройдзе 29 жніўня

Некаторыя з прадстаўленых работ / vladey.net

29 жніўня ў 15:00 пройдзе дабрачынны анлайн-аўкцыён работ сучасных беларускіх мастакоў. Сродкі ад продажу лотаў пароўну падзеляць паміж мастакамі і фондамі падтрымкі пацярпелых ад жорсткага падаўлення пратэстаў у Беларусі.

— Сітуацыя, якая склалася ў нашай краіне, усім вядомая. Наша ініцыятыва накіраваная на тое, каб дапамагчы мастакам, якія таксама пратэстуюць на вуліцах. Мастакам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы, — кажа мастак Міхаіл Гулін.

У суботніх таргах будуць удзельнічаць 80 работ мастакоў. Кошт усіх лотаў стартуе са 100 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.