Аўчарка знайшла 10 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт (фота)

Кантрабанда была схавана ў аўтамабілі Mercedes з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, паведамляе bialystok.gazeta.pl



Важную ролю ў выяўленні найбуйнейшай сёлета партыі кантрабандных цыгарэт у Кузніцы адыграла Луна — бельгійская аўчарка, навучаная шукаць тытунёвыя вырабы.



Рынкавы кошт выяўленых цыгарэтаў складае прыкладна 100 тысяч злотых (больш 30 тысяч долараў ЗША).



За кантрабанду 26-гадовы беларус адкажа перад судом. Акрамя канфіскацыі цыгарэт яму яшчэ пагражае штраф і канфіскацыя аўтамабіля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі