Вы тут

Асуджаны "хімік", адпушчаны ў адпачынак, абрабаваў настаўніка музыкі ў Мінску

Мінскія праваахоўнікі раскрылі разбойны напад на 28-гадовага настаўніка грання на саксафоне адной са сталічных музычных школаў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

У кватэру музыкі зламыснік забраўся па знешняй газавай трубе і залез у прыадчыненае пластыкавае акно на кухні. На кухні ён шукаў каштоўныя рэчы і шумам пабудзіў гаспадара кватэры. Зламыснік не разгубіўся: ён схапіў са стала нож і стаў патрабаваць грошы і каштоўнасці. Гаспадар аддаў яму 550 долараў, пасля чаго выпусціў праз уваходныя дзверы.

Праваахоўнікі выявілі, што ў кватэру музыкі забраўся 33-гадовы раней судзімы жыхар Мядзельскага раёна. На гэты час мужчына быў асуджаны за хуліганства і адбываў пакаранне з папраўчай установе адкрытага тыпу ў Віцебскай вобласці. Мужчыну адпусцілі ў чатырохдзённы адпачынак, а ён скарыстаў для злачынства. Цяпер яго затрымалі. Следчы камітэт пачаў на яго крымінальную справу за разбой. Зламысніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.