Астаповіч: Зносіць будынкі па просьбе мітрапаліта нельга паводле закона

Астаповіч: Зносіць будынкі па просьбе мітрапаліта нельга паводле закона

Гістарычныя будынкі, якія просіць знесці мітрапаліт Павел, згодна з законам падлягаюць поўнаму захаванню і рэканструкцыі. Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё заявіў старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. 

Як паведамляла Еўрарадыё, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел звярнуўся да віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай. Ён просіць дазволу знесці будынкі ў гістарычным цэнтры Мінска, па вуліцы Вызвалення. Гэта будынкі 6, 6А, і 8. Дом па Вызваленні, 8 ужо выключылі са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў у 2014 годзе.

Па словах мітрапаліта, два дамы не эксплуатаваліся больш за 25 гадоў. Адзін з будынкаў ў аварыйным стане, а другі — у выглядзе руінаў.

Але, на думку гісторыка Антона Астаповіча, стан будынка не з'яўляецца падставай для пазбаўлення яго статусу помніка. 

Астаповіч: "Гэтыя будынкі згодна з заканадаўствам падлягаюць поўнаму захаванню і рэканструкцыі. Яны знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнай каштоўнасці "цэнтр Мінска", дзе ахоўныя элементы — гістарычная планіровачная структура, будынкі, збудаванні, культурны пласт і ландшафт. Які сэнс іх зносіць, калі па законе ўсё адно трэба аднаўляць страчаныя аб'ёмы? Гэта значыць, яны там будуць будаваць тое, што ў рэгламенты заканадаўства не ўпісваецца".

У сваім лісце кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы просіць выключыць згаданыя будынкі са спісу гісторыка-ультурных помнікаў, "паколькі яны не маюць ніякага гістарычнага значэння і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасці". Ён прапануе таксама ўзгадніць дэмантаж гэтых будынкаў без узнаўлення.

Астаповіч: Зносіць будынкі па просьбе мітрапаліта нельга паводле закона

Мітрапаліт Павел хоча знесці гістарычныя дамы ў цэнтры Мінску (дакумент)

На іх месцы плануецца паставіць храм Уваскрасення Славушчага і духоўна-адміністратыўны цэнтр Беларускага Экзархата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі