Асновы для більярдных сталоў канфіскуюць

Днямі Ашмянскі раённы суд прыняў рашэнне канфіскаваць асновы для більярдных сталоў, якія яшчэ напрыканцы снежня затрымалі мытнікі на пасту “Каменны Лог”. Падрабязнасці справы паведамляе наш карэспандэнт Зміцер Панямонаў:
"Груз, што дастаўлялі на тэрыторыю Беларусі, належаў адной з літоўскіх фірм. У дэкларацыі асновы для більярдных сталоў заявілі як сланцавы камень.

Як паведамілі супрацоўнікі мытні, такім чынам гаспадары разлічвалі ледзь не ўдвая зменшыць суму растаможкі.

Груз мытнікамі быў арыштаваны, а дакументы, неабходныя для прыняцця рашэння наконт яго далейшага лёсу былі перададзеныя для разгляду ў раённы суд.

Агульная сума канфіскату склала амаль 20 мільёнаў рублёў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі