Ашуканы ўкладчык з Магілёва збіраецца судзіцца з “Беларусбанкам”

Ашуканы ўкладчык Аляксей Паўлоўскі збіраецца судзіцца з “Беларусбанкам”. За 10 гадоў грошы жыхара Магілёва абясцэніліся ў дзесяткі разоў.
Усё сваё жыццё Паўлоўскі працаваў на будоўлі. Сабраў вялікую суму грошай на “чорны” дзень для сябе і сваіх пяцёх дзяцей. У 1997 годзе ён адкрыў рахунак у адным з аддзяленняў “Беларусбанку” і паклаў на яго 33 мільёна рублёў (тады гэта складала 1127 долараў) пад гадавую стаўку 20%.

Аднак у 2000 годзе дэнамінацыя зменшыла яго ўклад да 33 тысяч рублёў. Пасля рэзка пачала зніжацца інфляцыя, а разам з ёй і гадавая стаўка па ўкладу Паўлоўскага. Сёлета мужчына атрымаў паведамленне, што яна панізілася да 0,5%.

У выніку працэнты ад першапачатковай сумы цяпер складаюць аж 170 рублёў у год. Магілёвец падлічыў, што калі б ён паклаў грошы на валютны рахунак, дык зарабіў бы ўжо каля 700 долараў.

Днямі Паўлоўскі звярнуўся з заявай на імя кіраўніка Магілёўскай абласной філіі “Беларусбанку”. Ашуканы ўкладчык просіць здзейсніць індэксацыю яго ўклада за 10 гадоў, а таксама даць адказ: у колькі разоў абясцэніліся яго грошы, куды яны падзеліся і хто за гэта нясе адказнасць.

http://www.bulletinonline.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі