Арыштавалі студэнта, якога схапілі на "Мінск-Арэне" перад хакейным матчам

Арыштавалі студэнта, якога схапілі на "Мінск-Арэне" перад хакейным матчам

Арыштавалі студэнта БНТУ, якога схапілі 12 верасня на "Мінск-Арэне" перад хакейным матчам паміж мінскім "Дынама" і "Ак Барсам". 20-гадовага Максіма Лычкоўскага асудзілі на 15 сутак за "непадпарадкаванне міліцыянеру". Хлопец сваёй віны не прызнае.

Як піша тэлеграм-канал @viasnanazirae, Лычкоўскага відаць затрымалі падчас агляду рэчаў. Але абвінавацілі яго ў "непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі на тэрыторыі Цэнтральнага РУУС". У судзе малады чалавек распавёў, што яго з нейкай прычыны схапілі міліцыянеры на "Мінск-Арэне", але непадпарадкавання ён не аказваў. Па словах сведкі-міліцыянера, прычынай затрымання студэнта стала інфармацыя аб яго ўдзеле ў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" на праспекце Машэрава 10 верасня. Яго затрымалі для "праверкі" і павезлі ў Цэнтральны РУУС, але ён "адмовіўся прайсці ў будынак, упіраўся нагамі і чапляўся за адзенне".

Суддзі Дзмітрыю Карсюку такіх доказаў аказалася дастаткова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі