Другая ракетка свету Арына Сабаленка знялася з тэніснага турніру WTA-500 у Досе.
У асноўнай сетцы беларуску заменіць кітаянка Чжан Шуай.
У гэтым сезоне Сабаленка ўжо выйграла турнір у Адэлаідзе і Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Наша суайчынніца перамагла ў 11 матчах запар.