Вы тут

Арына Сабаленка за 55 хвілінаў разграміла Марыю Сакары на турніры ў Досе

Арына Сабаленка / Reuters

На тэнісным турніры ў Досе у 1/8 фіналу беларуска Арына Сабаленка (13-е месца ў рэйтынгу WTA) перамагла грачанку Марыю Сакары (20) — 6:3, 6:0. Іх сустрэча доўжылася толькі 55 хвілінаў. 

У папярэднім раўндзе наша суайчынніца перамагла эстонку Анет Кантавейт — 7:5, 2:6, 7:5.

У 1/4 фіналу Сабаленка будзе гуляць супраць Чжэн Сайсай з Кітая.

У першым крузе парнага разраду ў Досе Сабаленка з бельгійкай Эліз Мертэнс перамаглі амерыкана-бельгійскі дуэт Бетані Матэк-Сандс / Кірстэн Фліпкенс — 6:7, 6:2, 10:7.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.