Вы тут

Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг Уімблдона

Арына Сабаленка / Reuters

Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг Уімблдона. У 1/32 фіналу яна выйграла ў Кэці Боўлтэр з Вялікабрытаніі (219-й ракеткі свету) — 4:6, 6:3, 6:3. Вікторыя Азаранка на старце турніру абыграла ўкраінку Кацярыну Казлову (157) — 6:1, 6:3. Яе наступная саперніца — румынка Сарана-Міхаэла Кырсця (45).

Раней Аляксандра Сасновіч у першым паядынку прайшла былую першую ракетку свету амерыканку Серэну Уільямс. У першым сэце пры ліку 3:3 Уільямс з-за траўмы не змагла працягнуць гульню. Сасновіч сустрэнецца з японкай Нао Хібіна (85).

А вось Вольга Гаварцова з Уімблдонам ужо развіталася. У першым раўндзе яна прайграла амерыканцы Како Вандэвеге (165) — 4:6, 2:6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.