Вы тут

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал US Open

Арына Сабаленка / Reuters

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open). Упершыню за сваю кар'еру!

У чвэрцьфінале яна сустракалася з Барбарай Крэйчыкавай з Чэхіі. Сустрэча завяршылася з лікам 6:1, 6:4 на карысць 23-гадовай Сабаленкі.

Саперніцай беларускай тэнісісткі ў паўфінале будзе спартсменка з Канады Лэйла Фернандэс (73-е месца ў рэйтынгу WTA). У Сабаленка — другое месца ў сусветным рэйтынгу.

Сёлета на US Open стартавалі чацвёра беларусаў. Аляксандра Сасновіч выбыла ў першым крузе, Вікторыя Азаранка і Ілья Івашка — у трэцім (1/16 фіналу).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.