Арына Сабаленка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Кітаі

Арына Сабаленка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Кітаі

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ІТФ, які праходзіць у кітайскім Шэньчжэні. Прызавы фонд спаборніцтваў складае 60 тысяч долараў.

У паўфінальным паядынку маладая беларуская спартсменка, якая мае 142 нумар у сусветным рэйтынгу, перамагла кітаянку Цзін Лю (295-е месца) — 6:1, 6:2. У вырашальным паядынку Арына згуляе з расіянкай Яўгеніяй Аляксандравай (106-е месца ў рэйтынгу WTA).

Яшчэ адна беларуская тэністстка, Аляксандра Сасновіч (122) прайшла першы тур кваліфікацыі на турніры ў аўстрыйскім Бад-Гаштайне — яна была мацнейшай за немку Луізу Мары Хубер — 6:1, 6:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі