Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open
![Арына Сабаленка / GettyImages](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/GettyImages-1246340989.jpg.webp?itok=sGgtiZ_n)
Арына Сабаленка / GettyImages
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (5-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open. Турнір праходзіць у Мельбурне. У гэтым матчы беларуска будзе супернічаць са спартоўкай са Швейцарыі Бяліндай Бенчыч (10-ы нумар рэйтынгу WTA).
Раней у матчы 1/16 Сабаленка перамагла бельгійку Эліс Мертэнс (32-і нумар у рэйтынгу) — 6:2, 6:3. У матчы 1/32 фіналы наша суайчынніца выйграла ў амерыканкі Шэлбі Роджэрс.
Напярэдадні ў 1/8 турніру выйшла Вікторыя Азаранка, якая перамагла спартоўку з ЗША Сафію Кенин (203) і Надзю Подорошко (191) з Аргенціны.
Турнір Australian Open праходзіць на кортах "Мельбурн-Паранне" і скончыцца 29 студзеня. Агульны прызавы фонд складае $51,5 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзінкавым разрадзе заробяць па $2 млн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.