Арына Сабаленка выйграла ў шостай ракеткі свету
![Арына Сабаленка выйграла ў шостай ракеткі свету](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sabalienka-2509.jpg.webp?itok=lQ0TbXQa)
На турніры ў кітайскім Ухані з прызавым фондам 2 746 000 долараў беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў трэці круг спаборніцтваў.
У 1/16 фіналу наша тэнісістка перамагла шостую ракетку свету ўкраінку Эліну Світоліну — 6:4, 2:6, 6:1. Гульня доўжылася 1 гадзіну 51 хвіліну.
Сабаленка займае 20-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA і з'яўляецца першай ракеткай Беларусі.