Арына Сабаленка выйграла турнір у Цынцынаці

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / x.com/CincyTennis

Арына Сабаленка (3) выйграла турнір у Цынцынаці (ЗША). У панядзелак у фінальным паядынку беларуская тэнісістка абыграла амерыканку Джэсіку Пегула (6) — 6:3, 7:5.

Для Сабаленка гэта быў 29-ы фінал турніраў WTA. Новы рэкорд у Жаночай тэніснай асацыяцыі.

У паўфінале Сабаленка абыграла першую ракетку свету Ігу Свёнтак з Польшчы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі