Арына Сабаленка прайграла ў фінале турніру ў Індыян-Уэлсе
![Арына Сабаленка / AFP](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sabalenka-1503.jpg.webp?itok=xxU7eIuC)
Арына Сабаленка / AFP
Беларуска Арына Сабаленка (2-е месца ў рэйтынгу WTA) прайграла ў фінале тэніснага турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам 8,8 мільёна долараў.
Наша суайчынніца саступіла прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай (10) — 6:7 (11:13), 4:6.
Сабаленка зрабіла 10 падвойных памылак на сваёй падачы, а яе саперніца — толькі дзве. Сустрэча працягвалася роўна дзве гадзіны.
Рыбакіна перамагла Сабаленку ўпершыню за пяць матчаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.