Арына Сабаленка нечакана прайграла на турніры на Тайвані
![Арына Сабаленка нечакана прайграла на турніры на Тайвані](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_b511f47939f146f1432580c4004ed48a_602171.jpg.webp?itok=evf-dqhC)
Арына Сабаленка нечакана прайграла на турніры на Тайвані. У матчы другога круга беларуская тэнісістка сустракалася з менш рэйтынгавай Вікторыяй Галубіч са Швейцарыі (у рэйтынгу WTA Сабаленка займае 79-е месца, Галубіч — 116-е) і саступіла — 5:7, 3:6.
На старце тайваньскага турніру беларуска абыграла Місакі Доі з Японіі — 7:6, 1:6, 6:3.