Арына Сабаленка на турніры ў Дубаі разграміла амерыканку Лорэн Дэвіс

Арына Сабаленка / Reuters
Арына Сабаленка / Reuters

Арына Сабаленка (2-я ў сусветным рэйтынгу) на турніры ў Дубаі ў 1/16 фіналу разграміла амерыканку Лорэн Дэвіс (49) — 6:0, 6:1. Паядынак працягваўся крыху больш за гадзіну.

Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу, наступная саперніца — Алена Астапенка (20) з Латвіі. Раней туды ж прабілася Вікторыя Азаранка.

Аляксандра Сасновіч (43) у другім крузе турніру прайграла амерыканцы Коры Гаўф (6) — 0:6, 4:6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі