Артур Фінькевіч у СІЗА, яго вінавацяць у крымінальным злачынстве

Як стала вядома Еўрарадыё, на моладзевага актывіста Артура Фінькевіча заведзена крымінальная справа. Да суда ён прабудзе ў магілёўскім следчым ізалятары.
Пра гэта паведаміла адвакат Артура Ганна Рыбалка. Паводле яе слоў, актывіста, які адбывае пакаранне на “хіміі” ў Шклове, затрымалі сёння ранкам.

Ганна Рыбалка: “У яго 415-е парушэнне рэжыму адбывання пакарання. У яго ўжо чацвёртае спагнанне, а крымінальная адказнасць наступае з трох спагнанняў. Самі спагнанні і наколькі яны правамерныя, я не магу казаць.

Мы будзем працаваць па гэтым пытанні. Сустрэча з Артурам прызначаная на аўторак на 15 гадзін. Там будуць усе матэрыялы справы, допыт. Цяпер Артур знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУСе Магілёва. Афіцыйна ён затрыманы, і сёння будуць яго прадстаўляць на арышт у пракуратуру. Адпаведна, яго перавядуць у следчы ізалятар, дзе ён прабудзе да суда”.

Фота — photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі