Вы тут

Аршанскія ўлады купляюць сігналізацыю для флагштока

У Оршы флагшток паставяць на сігналізацыю / belnaviny.by

Чырвона-зялёны сцяг у Оршы цяпер будзе пад надзейнай аховай: мясцовыя ўлады купляюць сігналізацыю для флагштока.

Арыгінальную аб'яву ад Аршанскага выканкама заўважылі на сайце дзяржзакупак мясцовыя журналісты з orsha.eu.

Чыноўнікі плануюць купіць сігналізацыю для флагшток за 500 рублёў.

Пасля пратэстаў 2020 года дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг пачаў моцна асацыявацца з рэпрэсіямі. Нярэдка людзі зрываюць злосць менавіта на гэтай дзяржаўнай сімволіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.