Аршанскі святар расплаціўся жыццём за сваю гасціннасць

Святар пусціў да сябе ў дом маладых людзей, якія казалі, што ім няма дзе жыць і спасылаліся на сваё цяжкае матэрыяльнае становішча. У ноч на 22 лістапада паміж загінулым і кватарантамі ўзнік канфлікт, у часе якога святару нанеслі нажавыя раненні, ад якіх ён і памёр.



Абодвух мужчын затрымалі як падазраваных па крымінальнай справе. Усталявана, што яны нідзе не працавалі і не мелі пэўнага месца жыхарства. Да таго ж затрыманыя былі ў стане алкагольнага ап’янення ў момант здзяйснення злачынства, перадае БелаПАН са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэту па Віцебскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі