“Арсенал” Глеба у 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў патрапіў на “Мілан”

Лонданскі “Арсенал”, за які выступае беларус Аляксандр Глеб, згуляе ў 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў з італьянскім “Міланам”. Першы матч “кананіры” правядуць на сваім полі 19 ці 20 лютага 2008 года, а матч у адказ – на міланскім стадыёне “Сан-Сіро” 4 ці 5 сакавіка. Пра гэта стала вядома пасля лёсавання, якое сёння прайшло ў штаб-кватэры УЕФА ў Швейцарыі.

Астатнія пары 1/8 фінала склалі: “Селтык” (Шатландыя) – “Барселона” (Іспанія), “Ліён” (Францыя) – “Манчэстар Юнайтэд” (Англія), “Шальке-04” (Нямеччына) – “Порту” (Партугалія), “Ліверпуль” (Англія) – “Інтэр” (Італія), “Рома” (Італія) – “Рэал” (Іспанія), “Алімпіякос” (Грэцыя) – “Чэлсі” (Англія), “Фенербахчэ” (Турцыя) – “Севілья” (Іспанія).

Лёсаванне чвэрцьфіналаў і паўфіналаў Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 14 сакавіка, а фінал гэтага турніра прайдзе 21 траўня ў Маскве.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі