Аргкамітэт руху “За Свабоду” просіць Вярхоўны Суд дапамогі ў рэгістрацыі

Сябры аргкамітэту руху “За Свабоду” падалі скаргу ў Вярхоўны Суд на дзеянні Мінюсту, які ўжо другі раз адмовіў яму ў рэгістрацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Юрась Губарэвіч, які падпісаў дакумент разам з Аляксандрам Мілінкевічам і Аляксеем Кавальцом.
Нагадаем, Мінюст палічыў, што ўстаноўчая канферэнцыя руху “За Свабоду” была праведзеная незаконна, бо на яе не было дазволу ад мясцовы органаў улады. Аднак сябры аргкамітэту перакананыя, што адмова беспадстаўная і яна парушае Канстытуцыю.

Таксама палітыкі скардзяцца на тое, што Мінюст парушыў тэрміны рэгістрацыі грамадскага аб’яднання – заява разглядалася на 11 дзён даўжэй за належны тэрмін.

Губарэвіч, Кавалец і Мілінкевіч просяць Вярхоўны Суд прызнаць рашэнне Мінюста неправамерным і абавязаць чыноўнікаў зарэгістраваць рух “За Свабоду”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі