Вы тут

"Арганізатар дыялогавых пляцовак" даслаў ліст цяпер у Рэчыцу

Рэчыцкія настаўнікі правялі "дыялогавую пляцоўку"

У гімназію ў Рэчыцы прыйшоў фэйкавы ліст з загадам арганізаваць "дыялогавую пляцоўку". І яе там правялі! 

Учора Еўрарадыё распавядала пра такую ж гісторыю ў Мінску. 

"Арганізатар дыялогавых пляцовак" стварыў фэйкавы e-mail і запатрабаваў ад супрацоўнікаў рэчыцкай гімназіі цягам дня арганізаваць "дыялогавую пляцоўку" па зменах у Канстытуцыю. Невялічкую — на пяць-сем чалавек. Але абавязкова з удзелам адміністрацыі ўстановы. І з наяўнасцю дзяржаўнай сімволікі. 

Прайшло менш чым тры гадзіны — і з гімназіі даслалі фота з мерапрыемства! Ці было на "дыялогавай пляцоўцы" штосьці акрамя фотасесіі, невядома.

Ліст з патрабаваннем правесці "дыялогавую пляцоўку"
Рэчыцкія настаўнікі дысцыплінавана выконваюць заданне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.