Вы тут

Беларус з фэйкавым e-mail "арганізаваў" дыялогавую пляцоўку ў школе

Так выглядала "дыялогавая пляцоўка" ў школе

У адной з мінскіх школ дыялогавую пляцоўку па абмеркаванні Канстытуцыі арганізаваў беларус з фэйкавай поштай. 

Як пішуць праваабаронцы, ён даслаў у школу ліст з фэйкавага адрасу: "Грамадская дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні зменаў у Канстытуцыю". Падпісаўся ён як "каардынатар дыялогавых пляцовак па ўнясенні правак у Канстытуцыю па Ленінскім раёне Мінска Сяргееў А.І."

Выконваючы патрабаванне невядомага "чыноўніка", у школе ў той жа дзень зладзілі фотасесію з дзяржсімволікай, газетай "Беларусь сегодня" і Канстытуцыяй на экране. "Справаздачу" даслалі "арганізатару" ў абазначаны ім час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.