Арцём Радзькоў сышоў з пасады галоўнага трэнера футбольнага клуба "Іслач". Кантракт скасаваны па пагадненні бакоў, піша fcisloch.by.
Радзькоў працаваў з камандай з пачатку мінулага года. У сёлетнім чэмпіянаце Беларусі "Іслач" заняла пятае месца. 37-гадовага Арцёма Радзькова прызналі найлепшым трэнерам першынства.