Вы тут

Арцём Мілеўскі вяртаецца ў брэсцкае "Дынама"

dynamo-brest.by

Арцём Мілеўскі вырашыў развітацца з венгерскім клубам "Кішварда" і вярнуцца ў брэсцкае "Дынама". Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт венгерскай каманды. Кіраўніцтва клуба "Кішварда" аднесліся да рашэння Арцёма са шкадаваннем, але адначасова і з разуменнем. Ён паспеў згуляць за гэтую каманду 8 матчаў і забіў 2 галы. Адзначаецца, што Мілеўскі плануе працаваць у сістэме ФК "Дынама-Брэст" і пасля завяршэння кар'еры гульца. На сайце дынамаўцаў ніякай інфармацыі пра вяртанне Арцёма Мілеўскага пакуль няма.

Ураджэнец Беларусі, былы футбаліст зборнай Украіны гуляў за брэсцкае "Дынама" з лета 2017 года, быў адным з лідараў. Менавіта "на яго" хадзіла на матчы дынамаўцаў нямала балельшчыкаў. У ліпені мінулага года ў выніку канфлікту з галоўным трэнерам Аляксеем Шпілеўскім Мілеўскі пакінуў "Дынама". Неўзабаве ў адстаўку адправілі і Шпілеўскага.

12 студзеня Арцёму Мілеўскаму споўніцца 34 гады.