Вы тут

Арцемій Троіцкі паголіцца нагала з-за прайгранай спрэчкі пра Беларусь

Арцемій Троіцкі / delfi.lt

Журналіст, блогер і музычны крытык Арцемій Троіцкі ў бліжэйшы час паголіцца нагала з-за прайгранай спрэчкі пра Беларусь. На пачатку мінулага года ён абяцаў зрабіць гэта, калі да канца 2021 года Аляксандр Лукашэнка застанецца ва ўладзе ў нашай краіне.

11 студзеня ў інтэрв'ю YouTube-каналу “И Грянул Грэм” Троіцкі пацвердзіў свой намер.

"Валасоў мне зусім не шкада — новыя адрастуць — а вось змучаную шматгадовым катаваннем Беларусь шкада вельмі", — кажа ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.