Арцемій Троіцкі: Шкада, што ў Беларусі не знайшлося адчайных хлопцаў

Арцемій Троіцкі: Шкада, што ў Беларусі не знайшлося адчайных хлопцаў

Журналіст, блогер і музычны крытык Арцемій Троіцкі ў інтэрв'ю Радыё Свабода паразважаў пра пратэсты 2020 года ў нашай краіне і тое, чаму яны не скончыліся перамогай дэмакратычных сіл. Ён лічыць, што яна была рэальная, але быў зроблены шэраг памылак. А галоўнае, лічыць Троіцкі, "у Беларусі не знайшлося адчайных хлопцаў, сапраўдных буйных, як спяваў Высоцкі".

"Пры нямецкай акупацыі было падполле, былі партызаны, — працягвае Арцемій Троіцкі. — Чаму цяпер... няма ўнутранага супраціву, для мяне гэта не зусім зразумела".

Ён лічыць, што "не трэба перабольшваць патэнцыял культурнага супраціву". "Культура культурай, але ёсць рэчы, можа, менш эмацыйныя, менш прыгожыя, чым вершы і песні, але значна больш дзейсныя, — кажа Троіцкі. — ...Культурны супраціў — гэта не вырашальная сіла, якая зможа вырашыць сітуацыю ў Беларусі ў лепшы бок".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі