Вы тут

Аранжавы ўзровень небяспекі на панядзелак: дажджы і вецер да 22-27 м/с

Фота з адкрытых крыніцаў

У бліжэйшыя суткі, 24 верасня ў Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. Уначы на паўднёвым захадзе пройдуць дажджы, удзень — дажджы будуць працяглыя і моцныя на большай частцы тэрыторыі краіны.

Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні: уначы па паўднёвым захадзе, а ўдзень у многіх раёнах моцны, парывісты, месцамі вельмі моцны. Парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду, а месцамі — 22-27 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў цяпла, на поўначы месцамі 2-4 са знакам плюс. Удзень будзе 8-14 цяпла, толькі ў Гомельскай вобласці да +16, паведамляе рэсурс pogoda.by

У аўторак надвор’е з моцным ветрам захаваецца.