Вы тут

Арамнаў атрымаў золата на турніры, які з’яўляецца адборачным да Алімпіяды

Архіўнае фота

Беларускі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў заваяваў залаты медаль на пятым міжнародным Кубку Катара, які праходзіць у Досе. У вагавай катэгорыі да 109 кг спартсмен паказаў найлепшы вынік — 401 кг (183 — у рыўку, 218 — у штуршку).

У адной вагавай катэгорыі з Арамнавым за медалі змагаліся 10 чалавек.

Раней беларус Яўген Ціханаў (да 96 кг) атрымаў у Досе бронзу, а Вадзім Ліхарад заваяваў золата ў катэгорыі 73 кг.

Кубак Катара скончыцца 23 снежня. Гэты турнір з’яўляецца кваліфікацыйным да Алімпіяды-2020 у Токіа.