Вы тут

Апошняе "Звяно": як праваабаронцам працаваць пасля ліквідацыі

Таццяна Гацура-Яворская / Еўрарадыё

Грамадскае аб'яднанне "Звяно" канчаткова ліквідаванае. Яго каманда выбрала цікавую стратэгію: яна вырашыла абскарджваць ранейшае рашэнне аб ліквідацыі ў Вярхоўным судзе, а ў часе абскарджвання працягваць працаваць. 17 студзеня гэта скончылася.

"Звяно", відаць, было апошнім праваабарончым ГА, якое працягвала працаваць у Беларусі. Ну, калі не лічыць праўладных "проксі", створаных апошнім часам. Якая роля праваабаронцаў у грамадстве? Што будзе з праектамі "Звяна"? Ці ёсць "жыццё" пасля ліквідацыі? Размаўляем пра гэта з праваабаронцай, былой дырэктаркай грамадскага аб'яднання "Звяно" Таццянай Гацура-Яворскай і каардынатаркай фестываля WATCH DOCS Belarus Вольгай Галецкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.