Вы тут

Аплаціць паездку ў метро банкаўскай картай можна, сцвярджаюць на прадпрыемстве

Аплата праезду ў метро банкаўскай картай па-ранейшаму магчымая​ / metropoliten.by

Аплаціць паездку ў мінскім метро беларускай банкаўскай картай можна, сцвярджаюць на прадпрыемстве. Праблемы могуць з'явіцца ў двух выпадках: пры аплаце картамі, выпушчанымі банкамі іншых краін, а таксама пры аплаце "з дапамогай шэрагу сэрвісаў мабільных плацяжоў". Але якіх менавіта сэрвісаў, у прэс-службе Менскага метрапалітэна не ўдакладнілі.

Прадпрыемству давялося даваць тлумачэнні, бо з'явілася інфармацыя, што на фоне санкцый аплаціць праезд банкаўскай картай з 19 сакавіка будзе немагчыма.  

На прадпрыемстве таксама нагадалі, што ў выпадку ўзнікнення пытанняў можна тэлефанаваць на гарачую лінію +375 17 217 39 50. Акрамя таго, уладальнік карты можа адсачыць аплату праезду ў асабістым кабінеце на сайце paybycard.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.