Аперацыя кардыналу Казіміру Свёнтаку прайшла паспяхова

95-гадовы кардынал Казімір Свёнтак 21 траўня перанёс аперацыю ў сувязі з пераломам шыйкі сцягна.  Як паведаміў агенцтву БелаПАН прэс-сакратар Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня, аперацыя прайшла пад агульным наркозам, самаадчуванне пацыента здавальняючае.

Ншячасце з найстарэйшым беларускім святаром адбылося 19 траўня. Знаходзячыся дома ў Пінску, Свёнтак зламаў шыйку сцягна левай нагі. 20 траўня яго даставілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі ў Мінску. Улічваючы тып пералому і ўзрост пацыента, лекары вырашылі паставіць кардыналу не пратэз, а металаканструкцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі