Апазіцыянеры сустрэліся ў Бруселі з прэзідэнтам Еўрапарламента (Фота)

Старшыня руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, яго намеснік Юрый Губарэвіч, Алесь Лагвінец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец, дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання Андрэй Клімаў у гэтыя хвіліны сустракаюцца з прэзідэнтам Еўрапарламента Ежы Бузэкам. Перад гэтым палітыкі сустрэліся са старшынём дэлегацыі Еўрапарламента па дачыненнях з Беларуссю Яцэкам Пратасевічам. Ён паабяцаў Аляксандру Мілінкевічу паказаць праект новай рэзалюцыі па Беларусі, падрыхтаванай еўрадэпутатамі.

Як стала вядома Еўрарадыё, заўтра раніцай Мілінкевіч выступіць перад еўрадэпутатамі, якія ўваходзяць у найбуйнейшую парламенцкую групу Еўрапейская народная партыя.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі