Апазіцыянерку могуць аштрафаваць за вывешванне сцягоў каля выканкаму

Нясвіжскай апазіцыянерцы Настассі Азарцы пагражае суд па абвінавачванні "ў парушэнні правілаў добраўпарадкавання гарадоў" і штраф у памеры ад 140 да 700 тысяч рублёў. У пятніцу яе выклікалі ў нясвіжскі РАУС, дзе прапанавалі падпісаць пратакол, складзены на яе 27 ліпеня. Нагадаем, 27 ліпеня Настасся Азарка была затрыманая ў 7.30 раніцы падчас вывешвання каля мясцовага райвыканкаму бел-чырвона-белых сцягоў у гонар гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Ахоўнік выканкаму, калі ўбачыў, што Настасся вывешвае сцягі, выклікаў міліцыю. Пры гэтым памочнік ахоўніка абразіў дзяўчыну. У РАУСе Настасся адмовілася пісаць тлумачальную, замест гэтага яна напісала скаргу на дзеянні аховы выканкаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі