Апазіцыя пачынае кампанію “Скажы Лукашэнку “Не!””

З панядзелка стартуе новая праграма дэмасілаў “Скажы Лукашэнку “Не!””, скіраваная супраць адмены амаль усіх льготаў. У межах гэтай кампаніі плануецца выпуск агітацыйных улётак, сустрэчы з людзьмі на прадпрыемствах і абход кватэраў.

Аб гэтым заявіў Анатоль Лябедзька падчас свайго выступу на Кангрэсе дэмакратычных сілаў.

Нагадаем, законпраект аб адмене льготаў быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 23 траўня. Ён прадугледжвае сярод іншага скасаванне 50% ільготы на праезд для школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў, а таксама льготаў па аплаце за камунальныя паслугі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі